Телефон экстренной службы - 103
Главная » 2017 » Декабрь » 26 » Мабільны чат дапамагае ратаваць людзей


00:00
Мабільны чат дапамагае ратаваць людзей

Найноўшыя тэхналогіі ўсё больш актыўна ўкараняюцца ў наша жыццё. Так, напрыклад, у Баранавічах урачы брыгады хуткай дапамогі выкарыстоўваюць месенджар у мабільным дадатку, каб паскорыць працэс дыягностыкі і лячэння экстраннага хворага. Па іх паведамленнях урачы, якія знаходзяцца на месцы, імкнуцца ацаніць стан пацыента і прадумаць тактыку яго лячэння. У выніку чалавек з інфарктам, абыходзячы прыёмны пакой, можа адразу патрапіць у аперацыйную. Як мабільны чат дапамагае ратаваць людзей? Наталля Тарасюкадправілася ў Баранавічы, каб убачыць працу "сардэчнай каманды".

90 хвілін па горадзе і 120 па раёне. Менавіта столькі часу ёсць у "сардэчнай каманды" Баранавіцкага кардыёлагічнага цэнтра ад моманту здымання кардыяграмы і да аперацыі. Быў выпадак, што зладзіліся і амаль за 10 хвілін. Бо каб не страціць каштоўныя хвіліны, мабільны кансіліум разгортваецца анлайн у аднайменнай групе мабільнага дадатка.

Анастасія Багачук, урач станцыі хуткай і неадкладнай меддапамогі г. Баранавічы:

"Калі бачым нейкія інфарктныя змены, то неадкладна адпраўляем фота кардыяграмы ў ангіаграфічны кабінет з кароткім апісаннем скаргаў пацыента, калі ўзнік болевы сіндром".

Адказ прыходзіць неадкладна.

Ідэя мабільнай перапіскі паміж калегамі, але па справе прыйшла загадчыку кабінета ангіаграфіі Андрэю Гольцу ў сакавіку мінулага года, калі на базе гарадской бальніцы і паліклінікі з'явіўся міжраённы кардыяцэнтр.

Зараз у групе - урачы хуткай дапамогі, супрацоўнікі прыёмнага пакою, кардыёлагі, анестэзіёлагі, хірургі і нават спецыялісты з Брэсцкага кардыёдыспансера.

Цэнтр абслугоўвае жыхароў адразу чатырох раёнаў: Баранавіцкага, Івацэвіцкага, Ганцавіцкага і Ляхавіцкага.

Улічваючы геаграфію, мабільны чат дапамагае дактарам хутчэй паставіць дыягназ, а пацыенту з інфарктам дае яшчэ адзін шанц на выратаванне.

Пры гэтым асабістыя звесткі пацыента ў перапісцы не згадваюцца - ніякіх імёнаў і прозвішчаў.

Дзякуючы суладнай працы спецыялістаў, у тым ліку і пасродкам перапіскі ў групе, атрымалася выратаваць пацыента, якому было за 95. Яшчэ на выездзе брыгада хуткай дапамогі адправіла здымак электракардыяграмы, апісанне стану і скаргаў. А пасля прыезду пацыенту была паспяхова выкананая аперацыя.

Источник: www.tvr.by
Категория: Медицинские новости г. Барановичи | Просмотров: 136 | Добавил: feldsherssnmp | Теги: новости | Рейтинг: 5.0/1


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]